![]() |
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
FARMAT.BY Клуб прыхільнікаў беларускай музыкі |
|
|
||||||||||||||||||||
![]() |
|
||||||||||||||||||||||
| |
|
||||||||||||||||||||||
| |
Слухай сваё! | |
|
||||||||||||||||||||
| |
|
||||||||||||||||||||||
| |
|
||||||||||||||||||||||
| |
|
|
|
|
|
|
|
||||||||||||||||
| |
|
||||||||||||||||||||||
| |
Што такое "Farmat.BY"? | |
|
||||||||||||||||||||
| |
|
|
|||||||||||||||||||||
|
Тэлефануй! (MTS) 751-26-80 |
Сёння ў Мінску шмат гурткоў па інтарэсах, розных моладзевых арганізацыяў ды клубаў. Кожны можа сябе заняць усім, што сэрца пажадае. Ёсць нават фан-клубы розных замежных музыкаў ды гуртоў. А як жа наша, беларуская музыка? Гаворка ідзе не пра эстрадную музыку, якая аблашчана сённяшнімі тэле- і радыёкампаніямі (пры тым, што якасць выканання многіх музыкаў пакідае жадаць лепшага), а пра так званы беларускі андэграўнд, г.зн. выканаўцы і гурты, якія спяваюць па-беларуску. Звычайна ствараюцца фан-клубы асобных выканаўцаў, але сённяшні стан нашае музыкі вымушае грамадства адмовіцца ад канкурэнцыі і аб’яднацца дзеля папулярызацыі УСЁЙ музычнай творчасці, а не асобных яе прадстаўнікоў. Узгаданае вышэй з’яўляецца адной з задач МП “ВОКА”, галоўная мэта якога – выхаванне моладзі на прынцыпах павагі да сваёй Радзімы ды любові да роднае мовы. “Вокаўцы” не проста здолелі аб’яднаць аматараў розных музычных накірункаў, але яшчэ і ператварыць у рэчаіснасць такі абстрактны на паршы погляд праект, як Клуб Прыхільнікаў Беларускай Музыкі, які атрымаў назву “ФАРМАТ.BY”. У арганізацыйны камітэт увайшлі актывісты МП “ВОКА” ды сябры іншых грамадскіх ды моладзевых аб’яднанняў. Быў выпрацаваны план работы, размеркаваны абавязкі. Сёння КПБМ “ФАРМАТ.BY” прадстаўляе сабой даволі сур’ёзную арганізацыю са сваім аддзелам навін, групай па сувязюх з грамадскасццю, аховай і г.д., і працуе што пятніцу ў Мінску. У праграме: - навіны беларускае музыкі - сустрэчы з вядомымі людзьмі - конкурсы, гульні - фота- і аўтографасэсія Творчыя асобы могуць пасля заканчэння афіцыйнай часткі паказаць музыкам свае вершы ці музыку і атрымаць здаровую крытыку, а можа нават і творчы саюз… Хто яго ведае… Усе сябры Клуба добра знаёмы між сабой, але гэта не перашкаджае новым людзям далучацца да нас, улівацца ў сям’ю прыхільнікаў баларускае музычнае творчасці. Тут усе рады бачыць поўную залу, таму прыходзь!!! Мабыць, вольнае месца чакае менавіта ЦЯБЕ!!! |
|
|
||||||||||||||||||||
| |
|
||||||||||||||||||||||
| |
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
|
|
|
|
|
![]() |
|
||||||||||||||||
| |
|
||||||||||||||||||||||
| |
|
|
|||||||||||||||||||||
|
Company www.moladz.org 2006 |
|
||||||||||||||||||||||
| |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|